На мінулым тыдні ў UWC Changshu China прайшоў Project Week. Сваімі ўражаннямі дзеліцца беларуская студэнтка UWCCSC’18 Дар’я:
« Кожны год у лiстападзе, студэнты арганізуюць і прымаюць удзел у тыднёвых праектах у Кітаі і за яго межамі, каб распаўсюдзіць і прымяніць каштоўнасці UWC да рэальнага свету. Магчымасці project week вар’іруюцца: напрыклад, у мiнулым годзе мае second-years будавалi хаты ў маленькай кітайскай вёсцы ў правінцыі Юньнань. Мэта праекта ў гэтым годзе была наведаць школы далёкіх кітайскіх правінцый, якія лічацца маларазвітымi, каб навучаць студэнтаў ангельскай мове, мастацтву, матэматыке і г.д.
Усё пачалося ў нядзелю (6/11/2016), усе студэнты UWC былі падзеленыя на дзве групы-правінцыі, Хубэй і Хэнань, якія знаходзяцца непадалёк ад правінцыі у якой жывём мы. Мая група, якая адправілася ў Хубэй, складалася з 22 чалавек з Лібэрыі, Ганы, Балгарыі, Кеніі, Ганконга, Кітая, Брытаніі, Іарданіі, Тайланду, Марока ды, вядома, Беларусі. У мяне была адна з лепшых crew!
Гэты вопыт быў незабыўным, нават словамі не магу апісаць, як гэта змяніла мой погляд на жыццё. Але ж наведаць правінцыю Хубэй і дапамаць у мясцовай школе як прызнаюцца многія нашы студэнты, было «quite challenging».
Cамым запамінальным быў той факт, што мясцовыя жыхары былі неверагодна шчаслівыя, вітаючы нас, прыймалi нас найлепшым чынам і былi гатовыя паказаць нам вялікую частку сваёй культуры і гасціннасці. Большасць дзяцей і нават дарослых ніколі не бывалі за межамі свайго мястэчка, а тым больш не бачылі замежнікаў, так што мая экзатычная для іх знешнасць была ў навіну. Я адчувала сябе мясцовай знакамітасцю: мае аўтографы бралі для сябе/сяброў/сям’і, рабілі фота з беларускім сцягам. Акрамя таго, было цяжка зразумець, колькі людзі школы і вёскі рабілі для нас, у той жа час адчуваючы, что ты не павенен браць столькі ад іх, таму што яны не маюць шмат. Напрыклад, школа падрыхтавала вялiкую колькасць традыцыйнай кiтайскай ежы, якую цяжка было есцi, адчуваючы, што многія з настаўнікаў у сваім жыцці такога нават не бачылі. Такім чынам, мне давялося навучыцца забываць аб фінансавым становішчы людзей і прынiмаць іх гасціннасць, таму што, у рэшце рэшт, што гэта тое, што яны цэняць больш за ўсё.
Студэнты таксама былi вельмі рады сустрэцца з намі. Я ніколі не забуду момант, калi я дала маленькай дзяўчынцы невялікі заціск для валасоў, і гэта зрабіла яе дзень. Усмешка на яе твары прымушае вас усвядоміць, што у свеце iснуе такая колькасць людзей, якія не маюць шмат, і што, даючы ці робячы самыя маленькія рэчы, вы можаце дапамагчы ім.
Акрамя таго, калі мы навучалi дзяцей ангельскай, маглі бачыць, што яны хочуць вучыцца. Адразу адчуваеш, як яны ўдзячны за магчымасць хадзіць у школу, і гэта тое, чаго мы сапраўды не разумеем. Адсутнасць адукацыі па-ранейшаму з'яўляецца сур'ёзнай праблемай у многіх месцах па ўсім свеце, але я была ўдзячна атрымаць магчымасць дапамагчы ў эксперыментальнай школе, нават калі гэта дапамога прыйшла толькі да невялікай групы дзяцей.
Кітайская сістэма адукацыі вельмі мэтанакіраваная і нягнуткая, а дзеці прывучаны да паняцця "конкурсу" з самаго дзяцінства. Звычайны дзень школьніка пачынаецца ў 6:30 раніцы з ўрока чытання, а сканчаецца каля 10 (!) вечара. Як сказал настаўнік па каліграфіі, якi, дарэчы вырашыў пазнаёмiць меня з асновамi кiтайскага пiсьменства, самы важны этап- гэта сярэдняя школа. Ён вызначае, ці пойдзеш ты ў "моцную" старэйшую школу і, як следства, ва ўніверсітэт. З-за вялікай колькасці дзяцей у класе (а я, напрыклад працавала з 70-80 вучнямі ў адной групе) разбежка ў ведах аднакласнікаў вельмі бачная: многія не ўмеюць выконваць найпростых арыфметычных дзеянняў, калі за суседняй партай дзіця можа рашаць квадратныя ўраўненні. Адгэтуль, я правяла воркшоп, каб дапамагчы настаўнiкам пабачыць некаторыя метады навучання з UWC, якiя яны моглi б выкарыстоўваць у штодзённых уроках, а таксама спрабавала абудзіць у іх жаданне знаходзіць больш індывідуальны падыход да вучняў.
Правёўшы вучэбны тыдзень, мы правялі культурны вечар, дзе паказалі дзеткам часцінку нашай культуры: хтосьцi граў Шапэна на піяніна, хтосьцi ставiў казку пра Аладзіна на арабскай мове. Я ж разам з дзяўчынкамі з Іарданіі, Кеніі, Марока і маёй настаўніцай па кітайскай мове ab initio, якую я ўжо тры месяца вывучаю ў каледжы *你好*, танчылі родную беларускую лявоніху.
У апошні дзень знаходжання ў правінцыі мы з маёй групай вырашылі адправіцца на даследаванне мясцовых гор. Не ведаю, ці давядзецца мне калі-небудзь яшчэ ўбачыць такую прыгажосць ужывую. Бессэнсоўна спрабаваць перадаць словамі пейзажы і мясцовасці Хубэя. Але толькі ўявіце, якое ўражанне правяла гэтая прагулка на некаторых студэнтаў! Напрыклад, мой сябар з Гааны Рычард ніколі не бачыў снег. Так што апошні дзень перад вяртаннем да вучобы мы правялі бегаючы па шкляному мосце ў гарах, слухаючы навагоднія песнi (ну снег жа прыносіць добрае пачуццё таго, што зіма ўжо хутка, негледзячы на тое, что ў каледжы ў Чангшу зараз +15°) і спрабуючы навучыць таго самага Рычарда ляпіць сапраўдныя сняжкі.
У цэлым магу казаць, што гэты вопыт змяніў мой погляд на жыццё, i памог зразумець, што нават невялікія рэчы, якія можа зрабіць кожны, могуць цалкам змяніць чыёсьці жыццё, i даць ім магчымасці, якія яны ніколі не мелі да гэтага.»